Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выходзе й варочаецца. Ад часу да часу абходзіць нары і лічыць ногі вязьняў. Падзяліўшы лічбу ног надвое, ведае, колькі вязьняў ёсьць у бараку. Вось ен лічыць. Памыліўся. Нешта ня так. Пачынае ізноў лічыць ад пачатку. Ногі паблуталіся. У адным месцы есьць лішняя нага, у другім — аднае нехапае. Днявальны здымае з крука лямпу і, асьвятляючы найцямнейшыя куты, пачынае рахунак нанова.

Раптоўна расчыняюцца з трэскам дзьверы. Хваля сьцюдзёнага паветра хлынула праз расчыненыя дзьверы, у якіх паказалася нейкая постаць у ваеннай вопратцы. Гэта — начная праверка. Уваходзе з ліхтарняй канвойны жаўнер. Пачынаецца лічэньне тырчачых ног.

Аднае пары ног нехапае, — аднаго вязьня няма ў бараку!

Лічаць яшчэ раз.

Аднаго вязьня няма!

Дзе ён падзеўся? У каморцы няма. Днявальны мае спалоханую міну. Будзе адказваць за недагляд! Яшчэ раз лічаць, шукаюць, заглядаюць пад ісподнія нары.

Няма!

Уцёк!

Трывога.

У казарме для вартаўнікоў пачынаецца рух. Усхопліваюцца з тапчаноў заспаныя пастаці жаўнераў. Клянуць. Сьпяшаючыся апранаюцца. Хапаюць вінтоўкі і лыжы. Ужо разбудзілі началь-