Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Няўдалыя ўцёкі.

Ноч. На ісподніх і верхніх нарах тырчаць рады босых ног. Брудных, сьмярдзючых, выкрыўленых, пераблутаных з нагамі суседзяў. У паветры кіслы дух ад людзкога поту і іншых яшчэ агіднейшых пахаў. Пад стольлю капціць маленькая газьнічка. Шкла ў газьнічцы даўно ўжо нехапае, бо яго пабілі, дык адкрыты кнот заражае паветра смуродам паленае газы. Цішыню нарушае храп спрацаваных людзей, часамі стогн вырвецца з грудзей, якія гняце кашмарны сон. Спыніліся праклёны, лаянкі, нараканьмі: сон усіх пагадзіў і злучыў у брацкіх абоймах. Узбэк з Туркестану сваей бруднай, даўно нямытай рукой абняў праз сон шыю якута. Украінец спад Палтавы закінуў сваю сьмярдзючую нагу на бруха грузіна з Каўказу. Яд часу да часу нехта прачхнецца, зьлезе з нараў, нацягне на сябе нейкія вастрожныя лахманы і выбяжыць на двор дзеля сваей натуральнай патрэбы...

Ня сьпіціь толькі адзін дыжурны.

Недалужныя, інваліды, людзі, якія сваімі сіламі не маглі-б дацягнуцца да лесу на работу, былі пакінены ў лягеры і выпаўнялі абавязкі слуг у бараках, рабілі парадкі, адносілі ў сушарню прамочаную вопратку вязьняў, палілі ў печах. Апрача гэтага мусілі глядзець за тым, каб уначы ўсе вязьні былі ў бараках. Называліся яны „днявальнымі“ — дыжурнымі.

„Днявальны“ пільна сочыць за кожным, хто