Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пазіралі на іх спадылба крыміналісты, якія скідалі з сябе на сьнег курткі, порткі, шапкі і вобуй, астаючыся ў аднэй бялізьне.

Штрэйбрэхэры пацягнуліся далей у лес, а захаладалыя пастаці зладзеяў і бандытаў дрыжэлі на марозе, пасылаючы ўздагон адыходзіўшым „фраерам“, якія іх здрадзілі, праклёны і лаянкі...

Якая дзіўная іронія лёсу, якая дзіўная пераацэнка вартасьцяў! Палітычныя ламаюць забастоўку і пакорна йдуць працаваць, крыміналісты-ж сьмела стаяць за сваё — да астатку!

Ці магчыма было-б нешта падобнае ў старой царскай катарзе?

Але ў старой катарзе палітычныя вязьні былі запраўднымі актыўнымі ворагамі існаваўшага тады ладу. А тутака гэтак-званыя „палітычныя“ складаліся з рознароднай зьбіраніны, якая ня толькі не змагалася, але й ніколі ня зьбіралася змагацца з савецкім ладам дый папала сюды, на катаргу, толькі затым, што некалі належала да клясы ўласьнікаў, каторую „пераможнік-пралетарыят“ стараецца цяпер вынішчыць фізычна, ссылаючы ў вастрогі, лягеры, на высылку...

У старой катарзе палітычныя вязьні ў падобных абставінах схапілі-бы наваленыя на санях сякеры і паразьбівалі-бы сваім катам галовы. Тут рукі нявольнікаў пакорна выцягваліся па сякеры, каб выпаўніць у лесе свой „урок“ — так, як праз некалькі дзён тыя-ж рукі прыймалі... дваццаціка-