Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ныя піламі й сякерамі. Некалькі азброеных стрэльбамі вартаўнікоў зачыняла паход.

Адыйшоўшыся на 2 — 3 кілямэтры ад лягеру, загадалі нам спыніцца на краю лесу. Спыніліся мы з неспакойнай душой, бо ня ведалі, што для нас рыхтуецца. Ужо сярод палітычных вязьняў пачаліся прыцішаныя гутаркі й шэпты на тэму аб тым, ці ня лепш было-б пакінуць думку аб адпоры. Бо-ж усе добра ведалі, што ў выпадку, калі-б справа разгарэлася, усю адказнасьць улады ўзложаць на палітычных, як на контр-рэвалюцыянераў, што іх будуць вінаваціць у падбухтораньні да забастоўкі, іх будуць расстрэліваць за адпор, дадзены лягерным уладам, а на крыміналістаў паглядзяць, як на пасыўную масу, якая нібы-то паддалася намовам контр-рэвалюцыянераў. Іншыя з палітычных ахватней пайшлі бы працаваць, каб ня выклікаць рэпрэсіяў, і толькі сорам перад цьвёрдым становішчам крыміналістаў прымушаў іх ісьці разам з апошнімі па шляху адпору.

Выступіў наперад старшы дзясятнік, які кіраваў работамі, і зычным голасам крыкнуў:

„Хто йдзе працаваць, бяры струмант і йдзі управа! Хто ня хоча працаваць — адступіся ўлева і... распранайся!“

З апушчанымі галовамі, не адважаючыся падняць вочы, адзін за адным выходзілі з таўпы палітычныя вязьні, бралі сякеры й пілы ды пераходзілі ўправа. Пагардліва скрывіўшы вусны