Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось прыйшла адна гэткая меўшая быць „вольнай“ нядзеля, але адміністрацыя пагнала нас усіх у лес на работу. Пачалося нараканьне. Прайшлі йзноў два тыдні, і а гадз. 3-яй зазьвінеў звон на подворку: гэта было знакам, што і сёньня вольнага дня ня будзе. Уставіліся на паверку. У арыштанцкіх радох прабеглі нейкія таёмныя шопаты, нейкія паразуменьні вачыма. Відаць было, што гэтыя мігацеўшыя пры сьвятле ліхтарняў чалавечыя цені на нешта наважыліся.

Большасьць вязьняў на востраве Мяг складалася з крыміналістаў — злодзеяў, забойцаў, афэрыстаў, — і толькі чацьвертая частка агульнага ліку былі каэры, г. зн. контррэвалюцыянеры — кулакі, сяляне і інтэлігэнцыя.

Забастоўку пастанавілі крыміналістыя. Яны не хацелі мець нічога супольнага з контррэвалюцыянерамі. Іх была большасьць, а апроч таго яны глядзяць на палітычных, як на людзей горшай пароды, называючы іх на сваім жаргоне „фраерамі“.

Як пачалі раздаваць пілы і сякеры, па пастроеных на падворку рабочых радох праляцеў гул: „Ня пойдзем!“ Не памаглі ніякія ўгаворы. Калі ўсе салідарна адмовіліся ўзяцца за пілы і сякеры, раздалася каманда: „ўправа шагам марш!“, і нам загадалі йсьці ў лес. З прыглушаным гоманам пацягнуліся вязьні сьцежкай, што вяла з лягеру да месца працы. Сьледам ехалі сані, наладава-