Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вальных, якія варылі ім абед і наагул ім услугоўвалі.

За розныя іншыя праступкі проці лягернага рэжыму вінаватых разьдзявалі і ў адных порцях ставілі на мароз на паўгадзіны, часам даўжэу.

Гэта звалася „паставіць пад колокол“, дзеля таго што іх запраўды ставілі на падворку пад вісеўшым там звонам, якім штодня будзілі нас на работу.

Самарубы.“

У адным з баракаў быў „акалодак“, г. зн. амбуляторыя для прыходзіўшых хворых. Калі былі цяжка хворыя, тут-жа ставілі тапчаны, на якіх разьмяшчаліся няшчасныя. На чале гэтае ўстановы стаяў „лекпом“, г. зн. фэльчар.

Якая была яго мэдычная веда — трудна сказаць. Лекі, якімі ён распараджаўся, — гэта былі нейкія парашкі рожавага колеру і два роды нейкае жыжкі. Гэта былі ўнутраныя лекі. Вонкавыя — гэта быў ёд і нейкія сьціркі, замяняўшыя бандажы. Штодзень перад выхадам на работу, пасьля першага звону, перад дзьвярыма „акалодку“ стаяла чарга хворых, якія хацелі звольніцца ад працы. Звальнялі (і то на адзін дзень) толькі такіх, якія мелі павышаную тэмпэратуру прынамся да 38 градусаў. Рэўматызм (даволі часта) і іншыя хваробы, пры якіх тэмпэратура бывала нармальнай, не давалі права на звальненьне.

Даведзеныя да роспачы людзі даставалі свайго роду псіхозу, які выяўляўся эпідэмічна.