Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

печкі, дзе віхор, урываючыся праз дзіравыя сьценкі, гуляў як на адкрытым мейсцы.

Дзясятнікі і надзірацелі ненавідзелі невыпаўняўшых работы вязьняў. Дзякуючы адставаўшым, і яны былі прымушаны даўжэй аставацца ў лесе. А канвой апрача таго павінен быў начаваць у лесе, пілнуючы працаваўшых уначы. Дык канвой часта падганяў аслабеўшых ад работы й голаду прыкладамі стрэльбаў, а дзясятнікі звычайнай палкай, якую на катарзе называлі „дрынам“. Білі бяз літасьці ня толькі сымулянтаў, г. зв. „філонау“, але й падаўшых ад зьнямогі, хворых, слабых.

Адзін раз рабочы паваліўся бяссільна на сьнег і ляжаў непарушна.

— Ну, на гэткія штукі ты нас ня возьмеш, не такіх бачылі! — сказаў адзін з дзясятнікаў, — і білі яго дагэтуль пакуль адзін ня заўважыў:

— Глядзеце! Дык-жа ён зусім не варушыцца.

Запраўды няшчасны ўжо ня мог паварушыцца, бо памёр.

Зьдзівуешся, чытач, калі скажу, што і канвой, і дзясятнікі — усе яны былі гэтак сама вязьні. А гэта бязьлітаснасьць і дзікасьць мелі на мэце прыслужыцца ўладзе, атрымаць нейкую палёгку, можа скарочаньне вострожнага сроку.

Апрача таго канвой і дзясятнікі жылі ў лепшых умовах. Яны памяшчаліся у асобных бараках, дзе кожны меў свой тапчан. Яны не карысталіся агульнай кухняй, а мелі сваіх дня-