Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быу надта малы. Большасьць з нас гэта былі людзі, якія першы раз працавалі на лесазагатоўках.

Філоны.“

Тройхі, зложанныя, з прафэсыянальных дрывасекаў, варочаліся з работы даволі рана: каля гадз. 1-ай. У барак можна было ўвайсьці толькі паказаўшы надзіряцелю пропуск, які сьведчыў, что заданая работа выпаўнена. Пасьля варочаліся іншыя тройкі. Апошнія варочаліся каля поўначы; гэткім чынам заставалася ім толькі 2-3 гадзіны адпачынку. Шпарка беглі ў кухню, каб атрымаць там пакінены для іх абед, і, хутка скінуўшы з сябе прамокшыя валенкі і інш. адзежу, валіліся на нары, каб хутчэй заснуць і набраць сіл на заўтрашні рабочы дзень.

Тыя, якія зусім не пасьпявалі выканаць работы, заставаліся ў лесе. Штодня заставалася ў лесе каля пяцёх гэткіх троек. Непадалёк сядзеў надзірацель пры вогнішчы, да якога вязьню забаронена падхадзіць. Раніцай прыносілі ім зьменшаную порцыю хлеба (400 грам.), і яны павінны былі далей працаваць, выконваючы ўжо заданьне наступнага дня.

Зусім зразумелая рэч, што ў гэткіх умовах вязень усё больш ды больш адставаў і ўрэшце, пасьля некалькіх праведзеных у лесе бяссонных ночаў, калі ўжо амаль ня меў сіл утрымацца на нагах, вялі яго ў карцэр. Гэта была зьбітая з дошчак буда, стаяўшая на беразе мора, бяз