Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сама шэры, крыху толькі сьвятлейшы, паўночны дзень.

Вязьні займаюць вызначаны для работы вучастак лесу. Разьдзяляюцца на тройкі. Кожная тройка сварыцца з іншай тройкай за лепшае месца, г. зн. дзе дрэвы растуць гусьцей. Пачынаецца работа. Змаўкаюць галасы людзей. Чуваць толькі галасы піл і сякер. Падаюць сьпіленыя ёлкі. Спачатку чуваць трэск страціўшага раўнавагу дрэва, пасьля шорах чапляючышыхся за іншыя дрэвы галін, наканец гук упаўшае на сьнег ёлкі.

Часам чуваць чалавечы крык: тэта нехта неасьцярожны не пасьпеў упару адскачыць. Дрэва павалілася на яго, прыгнятаючы ўсім сваім цяжарам...

Работа была „урочная“. На „урок“ давалі на тройку — першай катэгорыі, крапчэйшым, па 65 дрэваў, другой, слабейшим, па 45. Трэба было спілаваць, адпілаваць да вядомай вышыні вярхавіну, паабсякаць галіны, злажыць іх у кучу, ссячы навокал кусты і дрэўцы, перашкаджаўшыя даехаць саням. Спілаваць дрэва трэбыло пры самым пні, а дзеля таго, што сьнег часам даходзіў да грудзей чалавека, можна сабе выабразіць, колькі трэба было палажыць працы, каб гэты сьнег раскапаць, утаптаць, каб дабрацца да самае зямлі.

Былі сярод нас маладыя хлопцы, здаравенныя, прафэсыянальныя дрывасекі. Яны сваю работу спаўнялі лёгка. Але процант гэткіх рабочых