Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніць звон другі раз, і тады ўжо трэба выбягаць на падворак на паверку. Нехта на верхніх нарах разьліў сваю страву. Жыжка сьцякае на галаву і ў міску суседа на ніжніх нарах. Ізноў крык, сварка, бойка. Няшчасная доля, замест таго, каб лучыць людзей у дружную грамаду, разлучае іх, выклікаючы паміж імі злосьць і ненавісьць.

Зазьвінеў звон другі раз. Усе выбягаюць з баракаў. Некаторыя хапаюць на падворку ў жменю сьнегу і націраюць ім сабе рукі і твар. Гэта ранічны туалет вязьня. Але большасьць ня робіць гэтага. Хопіць ім два разы ў месяц лазьня.

На падворку пры сьвятле ліхтарняў начная паверка. Зьяўляецца начальнік лягеру.

— Здравствуйте, рабочія роты!

— Здра! — адказваем хорам.

Раздача інструмэнтаў. Раздалі пілы, сякеры, лапаты. Ідзем. Дзясятнікі на лыжах вядуць сваіх рабочых у лес на месца працы. За імі, таксама на лыжах, пасоўваецца канвой. Ідзем гуськом, адзін за адным, па вузкай, вытаптанай на сьнягу дарожцы. Даганяюць нас сані, якія едуць у лес вывазіць напіленыя дровы. Мы зыходзім з дарожкі, падаючы ў сьнег па пояс. Сані шпарка праляцелі, але ніхто й не прабаваў ухапіцца за іх. Катаржанам, апрача дзясятнікаў і хурманоў, забаронена езьдзіць санямі на месца работы.

Ішлі мы пехатой каля 10 кілямэтраў, ажно на другі канец вострава.

Сьвітае. Пасьля шэрай ночы пачынаецца так-