Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лягчэйшая работа. Мы ўтаптывалі сьнег, падгатаўляючы дарогу для саняў, якія меліся ехаць у лес, каб забраць спілаваныя дровы.

Па чатыры ў рад мы прабіваліся праз сьнег, які даходзіў першаму раду амаль што да грудзей. Ну, ведама, далейшым радом было лягчэй змагацца са сьнегам. Дык рады ад часу да часу зьмяняліся: першы шоў на месца апошняга, апошні на месца першага.

Наш першы рабочы дзень трываў толькі каля сямёх гадзін, але мы вярнуліся ў баракі пасьля гэтага сямёхгадзіннага маршу па кучах сьнегу гэткія змораныя, што са страхам думалі аб чакаўшай нас у бліжэйшай будучыні цяжэйшай працы.

Назаўтра мы ўжо пачалі работу на „лесазаготовках“...

Лесазагатоўкі“.

А трэцяй гадзіне ўначы на падворку зьвініць звон: лягер будзіцца. Днявальныя прыносяць з сушылкі валенкі і інш. адзежу, якая была ўчора прамокшы ад сьнегу. З крыкам, лаянкай, пры слабым сьвятле падвешанай пад стольлю лямпачкі, варушацца людзі ў бараку, капаючыся ў кучах наваленай на падлогу адзежы. Адзін ня можа знайсьці сваіх валенак, другому прапала „телогрейка“. Лаюць днявальнага, той адгрызаецца. Тыя, хто ўжо пасьпеў знайсьці ўсе часткі сваей адзежы, хутка апранаюцца і бягуць з міскамі ў кухню, каб атрымаць сьнеданьне. Хутка ўжо зазьві-