Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВОСТРАЎ МЯГ.

Першы дзень.

Назаўтра мы дабраліся на востраў Мяг. Маленечкі астравок, які у найшырэйшым месцы меў крыху больш за дзесяць кілямэтраў. На беразе, да якога мы падыходзілі, было шэсць баракаў, стайня, лазьня, прачкарня, сушылка адзежы і дамок, у якім жыла адміністрацыя.

Разьмясьцілі нас у адным з баракаў. Цесна тут было амаль так сама, як на кварантане ў Кемі. Пасярэдзіне бараку стаяла гліняная печка з трубой, выходзіўшай праз сьцяну. Над печкай вісела малюсенькая сьмярдзючая лямпачка з разьбітым шклом, кідаючы слабое сьвятло на нашу новую кватэру. У гэтым брудным, цёмным, поўным вошаў і клапоў памешканьні, з праклёнамі, лаянкай і крыкам мы, змучаныя і прамёрзшыя, здабывалі для сябе месцы на нарах.

У гэты самы дзень выдалі нам рабочую вопратку: ватныя порткі, гэткія-ж самыя курткі („телогрейкі“), шапкі, рукавіцы і валенкі. Уся гэтая адзежа была вельмі паношаная, брудная, палатаная.

На другі дзень раніцай нас пагналі на работу. На першы дзень была вызначана, як казалі,