Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ва ОГПУ (Об’единенное Государственное Политическое Управление).

Адтуль — з Лубянкі 2 — ГПУ свамі шчупальцамі страшэннага поліпа, якога спарадзіла рэвалюцыя, а які вырас на целе няшчасных народаў Саюзу Савецкіх Рэспублік, ахоплівае шостую частку сьвету, дасягае далей — праз гранічныя стаўбы, праз моры, рэкі, акеаны — ўсюды, дзе сьмерць мае свае жніво, усюды, дзе льецца чалавечая кроў...

А ў падвалах гэтага дому, на Лубянцы 2, нейкая жудасная цішыня. Па калідорах ходзяць у войлакавых атопках надзірацелі чэкісты. Шагоў ня чутно. Ня чутно чалавечага голасу. Толькі чутны ад часу да часу сухія пстрыканьні пальцамі, што азначае: „дарога свабодна“. Той, каго вядуць па калідору, не павінен спаткацца з таварашам няволі. Дык канвой пстрыканьнем паведамляе варту, што кагосьці вядзе, а варта гэтак сама адказвае, паведамляючы адначасна далейшыя пасты.

Як некага бяруць з камеры „на дапрос“ або... „назаўсёды“, адбываецца процэдура поўная таёмнасьці. Адчыняюцца дзьверы і агент шопатам пытаецца, чыё прозьвішча пачынаецца з гэткай і гэткай літары. Далей, таксама шопатам, пытаньні: як імя, як імя бацькі? Урэшце ціхія, поўныя таёмнасьці словы: „пожалуйте со мной“ — і зноў цішыня...

Толькі на калідоры разлягаецца сыгнальны трэск пальцамі.