Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ля таго што бяз пашпарту, бяз грошай, уцякача у першай карэльскай вёсьцы спаймаюць і аддадуць у рукі ўлады, бо за кожнага спайманага ўцекача плацяць па два пуды пшанічнае мукі.

Цішыня. Маўчыць паўночны лес. Часам на сьнягу нешта паварушыцца. Гэта белыя паўночныя курапаткі слаба ад’значаўшыяся на белым сьнежным фоне. Птушкі падыходзяць амаль што да самае дарогі, быццам ведаючы, што гэтыя, падарожныя, якія цягнуцца гуськом, зла ім ня зробяць.

„Меч рэвалюцыі“.

Увесь саюз савецкіх рэспублік жыве пад знакам „соцсоревнованія“ і „ударнічэства“.

Гэтак мабыць працуюць і агенты ГПУ — установы, якую бальшавікі называюць: „меч рэвалюцыі.“ Працуюць навыперадкі хто з іх больш разгледзіць справаў, хто будзе мець на сваім сумленьні больш ахвяр. Каб толькі балей, каб сражэй, каб бязлітасьней. На літасьць яны не глядзяць як на добрую рысу, — наадварот, гэта недахоп, гэта буржуазная спадчына.

На аднэй з галоўных вуліц Масквы (Лубянка) у доме № 2 кіпіць жыцьцё удзень і уначы. Аўтамабілі прыежджаюць і ад’яжджаюць; у гаражы стаяць аўтамабілі з заведзенымі маторамі...

Знаў я гэты жудасны дом з апавяданьняў маіх таварышоў, якім прыходзілася там быць. Гэта — сэрца савецкага тэрору, страшная ўстано-