Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

было прайсьці ў адзін дзень, каб папасьці на начлег пад рыбацкую страху. Тутэйшае насельніцтва складаецца пераважна з рыбакоў. Хлеб сюды прывозяць; натуральнае багацьце гэтай старонкі — рыба, якой Белае мора дае шмат. Карэльскія сяляне ў той час (1927-8) былі багатыя, яшчэ тут ня было калхозаў. У вялікіх, меўшых па пару тысячаў жыхароў вёсках, былі двохпаверхавыя драўляныя хаты, непабеленыя, але надта чыстыя, шаляваныя дошкамі, пакрытыя драніцай. Пару месяцаў летняга рыбалоўства пазваляла на доўгі зімовы адпачынак, грошы ад прадажы рыбы хапала на ўсё, чаго суровая паўночная прырода не магла даць тутэйшым жыхаром.

Я йшоу апошні. Усе маі таварышы разам з канвоем ужо даўно перагналі мяне. Куды мне сьпяшапца? Каб хутчэй папасьці ў цёплую карэльскую хату, дзе чакаюць мяне чужыя, а часам варожыя твары?

Лепш было аднаму памалу йсьці па сьнягу, думаючы аб утрачанай волі, а ня сьмеючы думаць аб тым, каб апынуцца йзноў на волі.

Уцякаць у гэтых умовах немагчыма. Аб гэтым ня было што й думаць. Наперадзе і ззаду толькі адна сьцежка, утаптаная праяжджаўшымі ад часу да часу санямі. Па бакох лясы, дзе сьнег даходзіць чалавеку да грудзей, дзе ўцякаўшы, калі-бы ты нават і важыўся на гэта, пакінеш за сабой сьлед, па якому лёгка дагоняць і спаймаюць. Уцякаць па дарозе — гэтак сама немагчыма, дзе-