Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бо трэба было звольніць месца для наступнай партыі, чакаўшай на падворку.

Тыя, хто ня ведаў аб абмяжаванай колькасьці вады, не былі з ёю ашчадны. Пакінулі „баню“ вымазаныя мылам, якога ня было чым спаласкаць.

Далейшая падарожа.

Прайшлі два тыдні гэткай „кварантаны“ ў бараках з клапамі і вошамі. Колькідзесят з нас пагналі з клумкамі на вагзал. У іх ліку быў я.

Цягнік прывёз нас у мястэчка Сарока. Адтуль, пехатой ужо, пагналі нас на востраў Мяг.

Было нас, падарожных, сорак два чалавекі. Канвой складаўся з трох жаўнераў. Расьцягнуўшыся на пару кілямэтраў, адзін за адным, гуськом мы йшлі па засьнежанай дарозе.

Наперад высунуліся малодшыя, сьпяшаючыся, каб хутчэй дабрацца да начлегу ў карэльскай вёсцы. За імі ехалі сані з наваленымі на іх нашымі клумкамі. Далей ішоў канвой, а ўканцы — тыя, каму найцяжэй было прабірацца пехатой па гэтай засьнежанай паўночнай дарожцы — людзі старэйшыя, хворыя, інваліды, апіраючыяся на палку, адпачываючыя ад часу да часу, выціраючыя прамёрзлай рукавіцай спацелы лоб.

Ніхто імі ня цікавіўся, ніхто не сачыў за імі.

Не ўцякуць!

Карэльскія вёскі.

Карэльскія вёскі ляжаць адна ад аднэй прыблізна на трыццаць кілямэтраў, якія нам трэба