Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

колы плятформы, удачна вылазіць спад ног сваіх таварышоў.

Страсае з сябе сьнег.

— Ну, ты! не аставайся! Даганяй!

—         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —

На другі дзень прыйшлі у барак дактары (вязьні), каб зрабіць мэдыцынскі агляд і падзяліць нас на катэгорыі паводле нашых фізычных здольнасьцяў да працы. Стаім голыя у чарзе. Агляд адбываўся надта хутка, аднак гэта процэдура заняла поў дня. Шмат было народу.

А ўначы — ня гледзячы на катэгорыі — зноў пагналі ўсіх на чыгунку перасоўваць таварныя вагоны.

Баня.“

Не забываліся аб чыстасьці і гігіене. Адзін раз пагналі нас у лазьню. Там далі нам па дзьве малыя рашкі цёплай вады: адну марской, другую — рачной і па малюсенькім куску мыла. Гэтага павінна было хапіць.

Жудкі абразок гэта лазьня. У аблоках пары варушацца нейкія цені. Топчымся адзін пры адным, ня ведаючы дзе прытуліцпа, дзе паставіць сваю рашку. Аб тым, каб прысесьці на лаўцы, няма й гутаркі. Нехта пасьлізнуўся на сьлізкай падлозе. Выліў сваю і чужую ваду; крык, лаянка, сочная расейская лаянка!

А ўсё гэта пад каманду: „шпарчэй! весялей! хутчэй!..“