Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

возяць з Кемі. Хто меў грошы, мог нелегальна купіць кіпятку на кухні.

Мы былі гэтак змучаны, што хутка ўсе заснулі крэпкім сном.

На работу.

Раптам уначы збудзілі нас: „на работу“!

Што за чорт! На якую работу? Ускаківаем шпарка, бо хто не сьпяшаецпа — нагой у бок! Выганяюць нас з бараку на сьнег. Ясная, марозная палярная ноч. Па небе пралятаюць нейкія сьветлыя хмаркі. Адна недзе чэзьне, паяўляецца іншая.

То пасьля мігцяць па небе нейкія сьветляныя палосы. Там, у прасторы, здаецца, адбываецца нейкі творчы працэс, паўстаюць новыя сьветы...

Гэта мігаціць паўночнае зіхаценьне (северное сияние).

Ідзем па рэльсах. Па бакох горы сьнегу. Далёка відаць таварныя плятформы, нагружаныя дошкамі. Нам дано заданьне: перасунуць гэтыя плятформы пару кілямэтраў у бок станцыі. Учапіўшыся, як мурашкі, за колы і буфары, за тырчэўшыя дошкі, пхаем наперад цяжкія плятформы. Нехта зваліўся са сьнежнага насыпу пад кола. Крык разьдзірае паветра, пасьля лаянка, пасьля йзноў цішыня і чуваць толькі цяжкі подых напружыўшых свае мускулы колькідзесяцёх людзей.

Той, што зваліўся са сьнежнага насыпу пад