Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Клумкі загадана злажыць каля сьценкі бараку. Пастроіліся ў два рады. Каманда: „справа по порядку номеров рассчитайсь!“

Няскладна гэта у нас выходзіць. Ляскаючы зубамі ад сьцюжы, крычым ахрыплымі галасамі:

— Первый!

— Второй!

— Третий! і г. д.

Блага! Яшчэ раз ад пачатку: „первый! второй!..“

Навучаюць нас, што на павітаньне: „Здравствуй, карантинная рота!“ мы павінны дружна хорам адказаць:

— Здра !!!

Крычым гэта: „здра!“ Блага! Яшчэ раз! Дрэнна! нядружна, нехта спазьніўся. Зноў: „здра“! Ізноў блага. Нехта крыкнуў зарана. Трэба набраць у грудзі паветра, зрабіць двохсэкундную паузу — і толькі тагды...

Яшчэ раз. Яшчэ ня так. А пасьля йзноў: „по порядку номеров рассчитайсь!“ А пасьля йзноў: „здра!“ Ногі акасьцянелі ад сьцюжы. Вушы мерзнуць. Твары барадатых мужыкоў пакрыліся соплямі лёду. Клумкі нашы счэзьлі пад сьнегам, які ўсё падае і падае. Нашы інструктары зьмяняюцца: адны йдуць у барак пагрэцца, прыходзяць іншыя.

Прыходзіць вышэйшыя „ўлада“ — лягерны стараста, і ён, як усе, таксама вязень. Здароўкаецца.

— Здравствуй, карантинная рота!

— Здра!!!

Блага, за гэта поў гадзіны бязупынна мы кры-