Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАПОВЫ ВОСТРАЎ.

Прыехалі.

Тры дні мы ехалі з Ленінграда да станцыі Кемь, мурманскай жалезнай дарогі.

Што нас там чакае? Якія новыя умовы жыцьця? Работа? Але якая работа? Ці мы там будзем зачынены як у вастрозе, ці будзем магчы хадзіць свабодна?..

Ніхто з нас нічога ня ведаў.

Праз вокны вагона мы бачылі нейкія дравяныя склады, кучы распіляных дошчах — прадуцыя якіхсьці непадалёк тартакаў, бачылі мы нейкіх людзей у шэрых вопратках... Ці гэта нашы будучыя таварышы-катаржане?

Цягнік затрымаўся. Каманда: выхадзі з вагонаў! С клумкамі на плячох выходзім на рэльсы.

Востры сівер-віхор круціць сьнегам.

Раніца.

Нас вядуць. Два кілямэтры па сьнегу. Калючыя дроты. Шэрае неба. Шэрае мора. Дрэўляныя шалашы. Гэта баракі, гэта наша кватэра. Мы цяпер на г. зв. Паповым востраве.

Віхор, гуляючы сьнежным пылам, агаляе скалісты грунт, на якім няма сьледу якойколечы расьліннасьці.

Уводзяць нас на квадратны пляц агароджаны колючым дротам. Пры браме каравульная будка