Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Савецкая прэса ў прычынах катастрофы сачыла справу рук контррэвалюцыянераў, па горадзе аднак хадзілі чуткі (якія дайшлі і да нас у падвал), што сапраўднай прычынай катастрофы было п’янства Опанскага, які „пад п’яную руку загадаў шофэру даць машыне надта вялікую скорасьць (больш за 100 кілём. на гадзіну).

І ў гэтым больш-менш часе надыйшоў для мяне прысуд колегіі ГПУ з Масквы, якім я быў засуджаны на дзесяць год Салавецкага лягеру.

Этап.

Пасьля абвяшчэньня мне гэтага прысуду мяне перавялі з падвалу пры Савецкай вул. у іншы вастрог, г. зв. Допр („дом предварительнаго заключения“), дзе я першы раз спаткаўся з элемэнтам крымінальным. Усе мы былі празначаны на вываз на астравы Белага мора.

Палітычныя вязьні, зачыненыя у аднэй з криымінальнымі камеры, перажывалі, дзякуючы гэткаму суседзтву, часіны надта няпрыемныя. Зладзеі абкрадвалі нас ня толькі ў начы, але і ўдзень гаспадарылі ў камеры, як хацелі. Пагражаючы нажамі, забіралі спажыўныя прадукты, якія мы атрымалі ад радні, адзежу і г. п. Мы ня скардзіліся васторжнаму начальству, бо гэта не давала ніякіх рэзультатаў, а апрача таго выклікала крывавую помсту крыміналістаў.

Наканец пасьля двох тыдняў прабываньня ў Допры нас павязьлі этапам на Салаўкі.