Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адзін за адным мы выходзілі са сваімі клумкамі на плячох праз вастрожную браму і станавіліся на вуліцы радамі па чатыры чалавекі ў рад… На другім баку вуліцы, пры сьцяне нейкага дому стаяла невялічкая група людзей, жанчын пераважна. Гэта былі арыштантавы жонкі, сёстры, маткі, якім удалося даведацца аб адпраўцы этапу. Іх не разганялі.

Усё гатова — пастроіліся.

Начальнік каравула зьвярнуўся да нас са строгай прамовай:

— „Партыя, слушай!… Итти посередине улицы!.. Не разговаривать!.. По сторонам не оглядываться!… Шаг вправо, шаг влево — будет считаться побегом.,. Безпрекословно исполнять все распоряженія конвоя!… При попытке бегства будет применено оружие без предупреждения… Партыя! шааагом — марш!!“ —

Загрукацелі па менскім бруку крокі колькідзесят ног. Мы йшлі на вагзал. У грамадзе, стаяўшай з другога боку вуліцы, нехта крыкнуў, нехта выціраў сьлёзы… Я ўбачыў сярод іх сваю маці…

Упіхнулі нас у закратаваныя г. зв. „сталыпінскія“ вагоны. Ізноў неўмагату цесна і душна. Першы этап: Орша. Два тыдні у камеры са зладзеямі і забойцамі. З вошамі і клапамі. Пасьля: Віцебск. Даўжэйшая астаноўка ў гэтых самых абставінах як і ў Оршы. Пасьля Ленінград. Там пара тыдняў праведзеных у „Другім Ісправдоме“ (Исправительный Дом). Тут чыстасьць, комфорт! Блішчаць