Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ворагам? Кожны, хто калісьці нешта меў — ці то дом, ці нейкае прадпрыемства, кожны, хто працаваў у колішніх урадавых установах, кожны, хто хацеў жыць індывідуальным жыцьцём, ухіляючыся ад савецкай сучаснасьці, кожны, хто, стоючы ў чарзе перад савецкай крамай, каб купіць па картачцы крыху нейкіх прадуктаў, меў адвагу заскрыгатаць зубамі, — кожны кваліфікаваўся як вораг савецгага ладу, кожны быў кандыдатам у вастрог.

Пасьля на этапах, а яшчэ пазьней у салавецкім лягеры я спатыкаўся з людзьмі, якія на пытаньне, за што іх арыштавалі, адказвалі коратка: „я — войкавец“. Гэтае слова аб’ясьняла ўсё. Гэта азначала, што віны ніякае ня было, што арышт адбыўся ў часе тэрору, шалеўшага пасьля забойства савецкага полпрэда, і што чалавек гэты сягоньня пакутуе ў савецкіх вастрогах як „хаўрусьнік“ Кавэрды.

Катастрофа пад Менскам.

У гэтым самым часе здарылася яшчэ нешта, што давяло чэкістаў да шалёнай злосьці. Недзе на дарозе паміж пагранічнай станцыяй Столбцамі і Менскам выскачыла з рэльсаў аўто-дрэзіна, ў якой ехаў віцэ-старшыня менскага ГПУ Опанскій, начальнік аднаго з аддзелаў гэтай установы Карытаў і інш., вязучы схопленага на граніцы, як кажуць, польскага шпіона. У часе катастрофы Опанскій і шофэр былі забіты, Карытаў атрымаў раны, а надгранічная здабыча — шпіон уцёк шчасьліва.