Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і мае нэрвы ня вытрымаюць гэтага жыцьця, што і я пачынаю вар’яцець…

Найменшая дробязь зварачала нашу ўвагу і мы на ёй будавалі свае дагадкі. Прайшоў шпарка праз падворак нейкі чырвонаармеец… — „О! чаго ён так сьпяшаецца? Тут нешта гэткае“… Загрухацелі на калідоры шагі, пачулася за дзвярыма нейкая прыцішаная гутарка… — „О! нешта будзе!,. чаго яны там?… мабыць…“

Нават думаць баяўся чалавек закончанымі фразамі.

Усім нам сьніліся кашмарныя сны. Уначы чутны былі стогны і крыкі праз сон. Устраска нэрваў у вастрогах ГПУ гэткая сільная, што начныя кашмары застаюцца неадступнымі таварышамі на ўсё жыцьцё. Пасьля, ў салавецкім лягеры, я усьцяж чуў гэтыя крыкі вязьняў, спаўшых несупакойным сном. Я сам цяпер, шчасьліва пакінуўшы краіну „дыктатуры пралетарыяту“, уначы буджу сваю радню крыкам праз сон. Гэта сьняцца мне допыты ў ГПУ, гэта сьніцца мне грукаценьне пад’яжджаўшага зьмярканьнем аўтамабіля, каб забраць свае ахвяры на Камароўку…

Часта даводзілася чуць далятаўшыя да нас з суседніх камер крыкі здурэўшых. У маей камеры на маіх вачох звар‘яцеў адзін малады сыяніст. Нам ледзь удалось зьвязаць ашалеўшага хлопца і прыйшлося чакаць амаль увесь дзень, пакуль узялі яго ў бальніцу.