Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сядзеў з намі нейкі Воўк — Міхайлаў, малады хлапец, контр-рэвалюныянер. Адзін раз паклікалі яго „з вешчамі“…

Вярнуўся праз пару гадзін зьбялеўшы як палатно, з няпрытомнымі вачыма, дрыжучы увесь. У першыя хвіліны мы нічога не маглі ад яго даведацца. І толькі на другі дзень ён рассказаў нам аб разыгранай з ім сцэне на Камароўцы.

Хутка пасьля гэтага паехаў другі раз у камароўскі лес. Гэтым разам паехаў, каб ужо балей не вяртацца…

Псіхоз.

У гэткіх умовах жыцьця ў шмат каго з нас пачаліся адзнакі псіхозу. Адзін у часе „прагулкі“ на падворку стараўся ўсе спатыканыя лужы пераступаць правай нагой, веручы, што пераскок левай прынясе яму няшчасьце. Іншы стараўся, ходзячы, ня класьці рук за сьпіну, перакананы, што гэты жэст сьцягне на яго расстрэл. Іншы, кладучыся спаць, стаўляў свае боты наскамі ў напрамку дзьвярэй, думаючы, што, калі паставіць абсацамі наперад — ніколі ня выйдзе на волю. Адзін раз, загаварыўшыся, перад сном кінуў свае боты як папала. Я бачыў як уначы ён прачхнуўся і кінуўся да сваіх ботаў. Пабачыўшы абмылку, хутка яе паправіў, акуратна паставіў боты насамі ў бок дзьвярэй — і зноў лёг на нарах, аглядаючыся, ці хто ня бачыў яго несупакою, ці хто ня будзе сьмяяцца.

Я бачыў, але не сьмяяўся. Я адчуваў, што