Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зірацеля, каб прынёс мне пакіненую рэч. Калі-ж здарыцца інакш…

Ня трэба была канчаць гэтае фразы: ўсе добра ведалі, што можа здарыцца „інакшага“.

Бралі на расстэл гэтак: спачатку клікалі: „собірайся с вешчамі!“ Як засуджаны выйшаў у калідор і дзьверы зачыніліся, зьвязывалі яму рукі, калі хацеў крычаць — затыкалі спэцыяльным тампонам рот і кідалі ў аўтамабіль, які вёз яго на Камароўку. Там стралялі з „нагана“ у патыліцу і забітага закапывалі у прыгатаванай загадзя яме.

Чытач спытаецца: а скуль-жа гэта ведама? Адкажу. Адносіны у нас былі вельмі просьценькія, правінцыянальныя, ня тое, што у Маскве. Няраз у часе уборкі дзьверы камеры былі адчынены і мы папрыяцельску гутарылі з нашымі надзірацелямі. І яны, падпіўшы, шчыра расказвалі нам аб такіх рэчах, аб якіх дысцыпліна казаць забараняе.

А ў Маскве ня тое. Там ня толькі не пагаворыш з надзірацелем, але нават голасна гаварыць з таварышамі ў камеры забаронена.

Інсцэнізацыі.

Здаралася, што з вязьнем, які не хацеў прызнавацца да пастаўленых яму абвінавачаньняў, калі нават карцэр не памагаў, разыгрывалі вось якую штуку: выклікалі з камеры, зьвязвалі, вязьлі ў камароўскі лес і тамака, над выкапанай ямай, прылажыўшы рэвальвэр да галавы, дамагаліся прызнаньня, абяцуючы дараваць жыцьцё…