Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гук аўтамабільнага матору аднак электрызаваў усіх. Сьмех змаўкаў, гутарка спынялася, сваркі заціхалі… Ужо чутно ў калідоры шагі. Ідуць! ужо!!. Не!.. Прайшлі міма. Прайшлі міма нашай камеры. Недзе заскрыгатаў у дзьвярох ключ. Усе замёрлі у страху. Чакаюць. Нехта шапоча:

— Бяруць з суседняй камеры…

— Ціха!! — сычаць са злосьцю іншыя.

— Мабыць…

— Маўчы! каб цябе…

Чутно праз сцену: „Собірайся с вешчамі!“ Ніколі наперад ня кажуць, куды вядуць. Толькі у калідоры…

На калідоры нейкая кароткая барацьба, нейкі заглушаны, няздолеўшы вырвацца з грудзей крык…

Зноў шагі колькі пар ног… Гудзеньне матору аддаляецца. Зноў цішыня. Уваўсіх зьбялеушыя твары, вочы блішчаць перапудам. Час плыве, камерныя жыхары памалу вяртаюцца да свайго вастрожнага жыцьця. Але доуга яшчэ адчуваецца подых сьмерці.

Маем яшчэ перад сабой цэлую ноч. Уначы аўтамабіль можа прыехаць ізноў. А заўтра аўторак. Часам і ў аўторкі бяруць на расстрэл, калі чамусьці не пасьпеюць расстраляць у панядзелак. І толькі ў сераду можам уздыхнуць свабодна: да чарговага панядзелку!..

Няраз кандыдаты на расстрэл умаўляліся са сваімі таварышамі гэтак:

— Як паклічуць мяне, пакіну ў камеры свой пояс, міску або нешта іншае… Калі гэта будзе толькі перавод у іншую камеру, тады прышлю над-