Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што яму два разы ў тыдзень прыносілі з хаты. Гаварыў мала. Увесь дзень уздыхаў або маліўся.

Адзін раз надзірацель яго пытаецца:

— Весь ты усьцяж молішся ды молішся, а Бог ня хоча табе памагчы. Сядзіш у падвале ГПУ, а твой Бог ня можа цябе выратаваць.

Жыд уздыхнуў і адказаў філёзофічна:

— Уй! Бог хацеў — ня было ГПУ, Бог захоча — і ня будзе ГПУ…

Раптам, заўважыўшы няасьцярожнась свайго сказу, шпарка паправіўся:

— Ох, што я сказаў!.. Я хацеў сказаць: Бог захоча і я ня буду ў ГПУ…

Эх, ты! контррэвалюцыянер!..

Расстрэлы.

Расстрэлы адбываліся што раз часьцей. Рэдка праходзіў панядзелак, каб аўтамабіль не павёз кагосьці на Камароўку.

Ніхто з нас ня ведаў, што заўтра яго чакае. Толькі адзін меў больш шансаў быць расстраляным, другі менш. Наш вастрожны гумар стварыў спецыяльны назоў: „паехаць на луну“ або „атрымаць тры залатнікі“, дзеля таго што гэтулькі важыць куля з „Нагана“, рэвальвэру, які ўжываецца ў расейскім войску і з якога расстрэлівалі у ГПУ. І сьмяяліся, і жартавалі няраз тыя, хто вось заўтра меўся атрымаць падарунак — трохзалатніковую кулю з „Нагана“. Страшна было глядзець на гэты сьмех і чуць гэтыя жарты. Здавалася, што гэта ўжо сьмяецца, вышчырыўшы свае зубы, чалавечы чэрап!