Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чына старалася супраціўляцца. У канцы канцоў удалося няшчасную ўсадзіць у карцэр. Крык аднак трываў далей. Нейкі роўны, рытмічны крык-енк, для мяне ўжо знаёмы; нейдзе я ўжо чуў нешта падобнае.

Я прытуліўся да дзьвярэй і пачаў прыслухоўвацца.

У вёсцы беларускай ёсьць звычай галасьбы на хаўтурох. Чытачы! вы лепш за мяне ведаеце аб гэтым. Ведаеце, як ідучы за труной, бабы галосяць, выхваляючы заслугі памершага.

Нешта падобнае я пачуў цяпер. Толькі гэта ня былі завучаныя словы, паутараўшыяся шмат разоў, гэта была страшная імпровізацыя жанчыны з народу ў часіны найвялікшага напружаньня болю, выражаючай сваё гора скандованымі тырадамі.

Каля двох гадзін бязупынна трывала гэта песьня бунту і ненавісьці, пасьля пачала ўціхаць, ажно заціхла зусім. Ня ведаю, ці жанчына заснула, ці можа самлела.

Я ўвесь дрыжэў, слухаючы голас гэтай шчырай, неперадуманай, але беспасрэдна з душы вырываючаеся роспачы.

Апісаць гэта трудна. Трэба гэта чуць, каб зразумець, уцяміць…

Бог хацеў.

Сядзеў у нас жыд, стары рабочы гарбар. „Кустар адзіночка“. Дзеля рэлігійных прычын ня еў васторжных харчоў. Пасілкаваўся толькі тым,