Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ры чалавек глыбака верыў у абяцаную яму волю, пільна сачыў за намі, прыслухоўваўся да нашых гутарак, астаўшыся ў камеры, калі усе выходзілі „на прагулку“, рэвідаваў нашы рэчы — і страшэнна быу зьдзіўлены, калі прамінулі тры месяцы, калі прамінула і шмат больш, а абяцанай яму волі ня ўбачыў. Перад намі мотываваў свае надзеі, ведама, нейкімі новымі акалічнасьцямі, якія выясьніліся ў яго справе, на падставе якіх ГПУ быццам мелася звольніць яго раней.

Бедны, верыў у свой хуткі выхад на волю і ў імя волі працаваў на загубу іншых зьняволеных.

Карцэр.

У нашых падвалах быў „карцэр“ для непаслушных, якія працівіліся вастрожнаму рэжыму або для тых, якія не хацелі ў часе допытаў прызнавацца. Гэта быў лёх пад усходамі. Сыры, цёмны, без усялякіх мэбляў. Столь была гэткая нізкая, што тамака ніяк немагчыма было стаяць, можна было толькі сядзець на падлозе. Праз пару дзён прабываньня у гэтым карцэры вязень выглядаў так, як пасьля цяжкой хваробы.

Часьцей за ўсё у карцэр пападаліся жанчыны. Часта было чуваць з калідору іхнія крыкі, як чэкісты вялі іх у гэтую нару пад усходамі.

Адзін раз пацягнулі ў карцэр вясковую жанчыну, аб якой я казаў вышэй. Страшэнны быў крык на калідоры, калі адрывалі маці ад дзяцей. Доўга было чуваць нейкую барацьбу, мабыць жан-