Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бліва небясьпечным, яму дазволілі бегаць па калідору. Клікалі яго Апанас. Памятаю, адзін раз, як адчыніліся дзьверы маей камеры, я ўбачыў перад дзьвярыма паглядаўшыя з цікавасьцюна мяне дзіцячыя вочы. Я ўзяў на рукі маладога таварыша — вязьня і, прытулізшы дзіця да сябе, у глыбіні душы цешыўся ў сваім бацькаўскім эгоізме, што гэта ня мой Казюк праводзіць свае дзіцячыя гады на вастрожным хлебе, але бедны чужы для мяне Апанасік…

Новы „лягавы“.

У нашу камеру далі новых вязьняў. Хутка мяне разлучылі з маім першым вастрожным таварышом: яго перанясьлі ў іншую камеру. Ягонае месца, як інфарматара „верхніх поверхаў“ аб тым, што дзеецца у нас, заняў іншы „лягавы“[1], нейкі К. Гэта быў чалавек ужо каля 60-ёх гадоў, засуджаны за шпіонаж на карысьць адней з суседніх дзяржаў на дзесяць год вастрогу. Сядзеў спачатку ў Полацку.

ГПУ пастанавіла выкарыстаць яго дзеля сваіх мэтаў. За ўслугі абяцалі яму… волю! У хуткім часе! У працягу трох месяцаў!..

Перавялі яго ў Менск. Давалі яму лепшы „паёк“. На абед ён атрымоўваў кусочак мяса, трынаццаць папірос у дзень, большую колькасьць цукру чымсь іншыя і г. п. Ад часу да часу К. атрымоўваў і грошы на куплю харчоу. Наіўны ста-

  1. Гэтак завуць там вастрожных даношчыкаў.