Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Апанасік.

Мая сям’я, якая жыла ў Вільні, нічога аб маім лёсе ня ведала, дзеля таго што я быў пазбаўлены ўсялякай лучнасьці з вонкавым сьветам. Жонка мая зьбіралася з дзяцьмі прыехаць да мяне ў Менск. Калі выводзілі „на прагулку“ жанчын, я неспакойна кідаўся да вакна, паглядаючы, ці сярод арыштаваных не пабачу жонкі сваей з дзеткамі. Я меў падставы гэтага баяцца. У „сацыялістычнай дзяржаве“ ня важна, ці хто мае за сабой нейкую віну; важна тое, што ён радня іншага арыштанта.

Аднак дні плылі шчасьліва.

Раптам адзін раз уначы я пачуу на калідоры жаночы крык і плач дзяцей. „Ужо!“ — падумаў я. І нецярпяліва чакаў заўтрашняй жаночай „прагулкі“.

— Ужо йдуць! — клікаў мой камрат, які стаяў ля вакна.

Я кінуўся да вакна і, ня гледзячы на тое, што магу зьвярнуць на сябе ўвагу караульнага салдата, прытуліўся да ваконнай рашоткі…

І ўздыхнуў з палёгкай: жонкі маей там яшчэ ня было. Крычаўшая ўначы на калідоры жанчына была нейкая вясковая кабеціна, мусіць з пагранічча. Мужа мабыць арыштавалі раней, цяпер сьледам за ім — жонку з дзяцьмі.

Самае малодшае ня мела яшчэ двох гадоў. Гэта быў хлопчык.

Уважаючы маладога „праступніка“ не аса-