Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ганизации, действующей в направлении помощи международной буржуазии.“

Запраўды, калісьці ў Вільні я быў у арганізацыях, воража настроеных да саветаў, хаця ніколі палітычна надта не ангажаваўся. Мой удзел абмежываўся толькі культурнай працай.

Калі я сказаў, што дык-жа гэта было даўно, што я праз гэты час ужо перамяніў ор‘ентацыю, што цяпер я рашучы прыхільнік савецкага ладу, мне сказаў мой сьледавацель Пятроў з іранічнай усьмешкай:

— А старых грахоў адкупіць ня трэба?

— Дык-жа я перад сваім выездам атрымаў савецкую візу! Дык вы-ж згаджаліся, каб я сюды прыехаў, гэтым самым вы пацьвярдзілі, што ня лічыце мяне за свойго ворага!

Замест адказу я ізноў пабачыў на твару чэкіста іранічную ўсьмешку.

І цяпер пачало мне ў галаве праясьняцца: значыцца, тэта была правакацыя! Значыцца, далі мне візу, пасьля ў Менску запрапанавалі прыняць савецкае грамадзянства — ўсё гэта з тэй мэтай, каб у канцы канцоў арыштаваць мяне і…

Што пасьля зробяць са мной — я гэтага ня ведаў.

Калі я вярнуўся ў сваю камеру, я папрасіў вастрожнага таварыша паказаць мне савецкі кодэкс.

Амаль што кожны артыкул пагражаў расстрэлам.

Ну, ведама і мой — 58 таксама.