Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

іншага, як адсіджываць свой срок або чакаць магчымага разстрэлу, час ад часу клікалі яго на верх, дзе былі канцэлярыі сьледавацеляў. Як ён вяртаўся, я часта чуў ад яго пах гарэлкі. Ен разсказываў мне, што клікалі яго у справе перасылкі пісьмаў ягонай жонцы, якая засталася заграніцай і г. п. казкі. Тады я верыў гэтым гутаркам, цяпер, багаты дасьведчаньнем, якое мне далі сем гадоў вастрожнага жыцьця, ведаю, з якой мэтай клікалі яго там, „наверх“. Ён там даваў справаздачу з таго, аб чым я казаў і што я рабіў. Даведзены тэрорам да поўнага моральнага ўпадку, ён далей ішоў па дарозе здрады, думаючы, што выратуецца ад сьмерці.

Наша камера мела сваю гісторыю. Казалі, што ў ёй прабыў два дні пасьля свайго арышту Савінкаў, тут сядзеў ксёндз Усас, якога пасьля абмянялі ў Польшчу, ды іншыя „знамянітасьці“. Запраўды наша камера, як я пасьля даведаўся, была адна з лепшых. З вакна было відаць падворак. Дзякуючы гэтаму мы часам маглі бачыць вязьняў з іншых камер, калі іх выводзілі „на прагулку“.

Першыя допыты.

Прайшлі гэтак два тыдні і мяне паклікалі на „допрос“. Я быў абвінавачаны па 58 артыкулу савецкага кодэксу. Датарнаваны да маей справы пункт дасловна быў гэткі: „Участие в организации или содействие ор-