Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён глянуў на мяне працяжна і адказаў:

— На Камароўку.

— Што гэта Камароўка?

— Лес. У камароўскім лесе расстрэліваюць. Ці-ж ня ведаеце?

Я нічога ня ведаў. Цяпер толькі даведаўся… Звычайна у нядзелю вяртаўся кур’ер з Масквы, а ў панядзелак пачыналіся расстрэлы.

Мы распачалі новую партыю шахматаў.

Раптам мой партнёр сарваўся з месца і пачаў нэрвова хадзіць па камеры.

— Чаго вы?.. — пытаюся.

— Няўжож ня чуеце?

На падворку гудзеў матор аўтамабіля грузавіка. Мой таварыш кінуўся да дзьвярэй і, прытуліўшыся да іх, пачаў прыслухоўвацца. Я з дзівам глядзеў на усё гэта, не адчуваючы трагэдыі, якая ў той час разыгрывалася ў падвале ГПУ, а ў душы майго таварыша асабліва. Ён раптам адскачыў ад дзьвярэй і кінуўся да вакна.

— Бяруць… — прахрыпеў.

Перад нашым вакном хутка мігнулі нейкія цені. Было чутно, як ад’яжджау аутамабіль. Я глянуў на свайго камрата. Стаяў ён непарушна каля вакна, а сьлёзы капалі з вачэй.

У гэты вечар павязьлі на Камароўку двох здраджаных ім ягоных таварышоў.

Юдава работа.

Хаця дзела майго вастрожнага камрата ўжо было закончана і ўжо яму не заставалася нічога