Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хапіцца за аружжа і выбегчы на вуліцу, як ужо напаўшыя апынуліся разам са сваей ахвярай каля суседняга лесу на савецкай тэрыторыі. Жаўнеры не маглі страляць у ўцякаўшых, каб не папасьці ў свайго афіцэра.

Усё гэта сталася ў працягу нядоўгіх хвілін.

Пабітага, ашаломленага неспадзеўкай, прывялі да найбліжэйшага пасту ГПУ, падганяючы ўдарамі прыкладаў.

Ён ведаў, што яго чакае. Пагрозамі, абяцанкамі і цэлым апаратам спосабаў, якія ведае толькі ГПУ, патрапілі стэрорызаваць яго гэтак, што ён выдаў усіх сваіх супрацоўнікаў, жыўшых на савецкай тэрыторыі.

Інтэрвэнцыя дзяржавы, якой ён быў грамадзянінам, была немагчыма дзеля таго, што яго прымусілі напісаць на паперы, што… ён перайшоў граніцу дабравольна!

У Менску быў суд. Падсудных было шмат. Двох прысудзілі на кару сьмерці, іншых у вастрог, пераважна на 10 год, а галоўнаму гэрою працэсу, бяручы пад увагу яго „шчырае прызнаньне і пакаяньне“ — далі наймягчэйшую кару — пяць гадоў вастрогу.

Але-ж ведама, што судовы прыгавор для ГПУ не абавязкавы. Засуджаны добра ведаў, што сёньня маючы прыгавар на 5 год вастрогу, заўтра, згодна з пастановай колегіі ГПУ, можа быць расстраляны. Дык жыў у заўсёднай няпэўнасьці. Часта, калі памоцнік каманданта Вавілаў, які