Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ну, как себя чувствуете? — спытаўся іранічна чэкіст. — Что? холадна?

— Доўга я тут буду? — спытаўся я.

— Не, ня доўга, пару дзён… — адказаў той.

І запраўды на трэці дзень гэтае „кварантаны“ мяне перавялі ў іншую камеру, дзе была падлога з дошчак, цэлыя вокны, дзе стаяў стол і два ўслончыкі

Тут было цёпла.

Мой таварыш.

Тут я сядзеў ужо не адзін: я спаткаўся тутака з іншым вязьнем.

Пачалі гутарыць. Мой таварыш быў афіцэрам у аднэй з суседніх дзяржаў. Быў кіраўніком разьведкі на паграніччы. Папаў сюды вось якім чынам:

Жыў блізка граніцы. Год назад, у адзін зімовы вечар, прыйшоў да яго з савецкага боку адзін з ягоных разьведчыкаў.

У часе іхняй гутаркі, карыстаючыся, што дзьверы не былі зачынены на ключ, уварвалося ў хату васьмёра узброеных людзей у шынэлях ГПУ. Афіцэр, дагадаўшыся аб здрадзе, схапіў браўнінг і пачаў страляць у напаўшых на яго. Аднаго з іх раніў. Іншыя кінуліся на яго, абязброілі, пабілі, забралі архіў і пацягнулі сваю ахвяру на савецкі бок. Прысутная тут жонка афіцэра выбегла з хаты, каб паклікаць на падмогу блізкі ваенны караул, але, не пасьпелі яшчэ жаўнеры