Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МЕНСК.

У падвале.

Дзьверы зачыніліся, заскрыгатаў ключ.

Я глянуў на сваю новую кватэру. Падвал. Падлога цагляная. У вакне выбіты шклы. Краты. У сьценах нейкія дзіўныя дзіры.

Сьцюдзена. Я закурыў (тытуну ў мяне не адабралі) і пачаў хадзіць па камеры, ад сьценкі да сьценкі, з кута ў кут, як зьвер зачынены ў клетцы.

Думкі хмарай праляталі праз маю галаву… Я ня мог яшчэ ўцяміць свайго палажэньня. За што, дзеля чаго арыштавалі мяне? Тады я яшчэ ня мог падумаць, што мяне сьцягнулі у СССР з мэтай провокацыйнай.

Замест шырокае культурнае працы у Савецкай Беларусі, якую абяцалі мне перад маім выездам, — цесная камера у падвале з выбітымі вокнамі.

Змораны думкамі і хадой па камеры я сеў на нары, якія былі тутака, адзіным мэблем. Я спрабаваў заснуць. Вырваўшы з падлогі дзьве цэглы, я падлажыў сабе іх пад галаву і разьлёгся на сваім „ложку“.

Сільны холад прымусіў мяне аднак ускачыць з гэтай пасьцелі і далей кідацца з кута у кут.

Прынесьлі мне ў алюміневай місе чай і кусок цукру. Я прагавіта піў гэту цёплую жыжку.

Увечары паверка.