Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

абмену. І мы, колішнія прыяцелі, а цяпер — чужыя сабе людзі, шляхі каторых разыходзяцца ў процілежныя бакі, падалі сабе рукі. Звычайныя вастрожныя камплімэнты: „Добра выглядаеш“. „Ты таксама“. „Дзякуй, але сумляваюся“...

Пасьля — колькі горкіх слоў за манлівыя міражы, якія разьвеяліся, а ўканцы — апошняе халоднае пацісканьне рук.

— Бывай здароў!..

Мы разыйшліся ў розныя бакі.

Ён з вастрогу пойдзе туды, дзе ўся вялізаррая краіна ёсьць адзін вялікі вастрог, дзе думка чалавеча сьцісьнена ў абцугох савецкага абсурду, дзе ня толькі дзеяць і гаварыць, але й думаць і дышаць трэба паводле аднаго, для ўсіх абавязковага шаблёну. Ён пойдзе ў краіну белага нявольніцтва, голаду, нэндзы, людаедзтва, — а я кіруюся на Захад, да „капіталістычных“ гаспадарстваў, дзе буду прынамся спаць спакойна, ведаючы, што ўначы госьці з ГПУ не пастукаюцца да маей кватэры.

Каб-жа толькі ня бачыць больш кашмарных сноў! Каб забыцца аб пяцігодках, ударніцтве, аб людаедзтве!..

Я ап’янеў ад шчасьця. Нешта гавару, шмат гавару... Ідзем у сьвятліцу КОП-у. Штось апавядаю... О, бо-ж запраўды можна быць п’яным ад шчасьця! Якое-ж гэта дзіўнае пачуцьцё! Пяро мае не патрапіць апісаць гэтага стану.

Апавядаюць, што Мігуэль Сэрвантэс да Саа-