Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыглядаюся да паходу, які набліжаецца да нас — з таго боку.

Мой гепіст гэтак сама ўтаропіўся ў набліжаючуюся групу і ад часу да часу рэгулюе наш крок:

— Павальней!.. хутчэй !

Відаць, ідзе аб тое, каб прыйсьці на ўмоўленае месца на граніцы ў точна азначаным часе. Бо было-б недалікатна прымушаць чакаць на сябе, а лішняя пасьпешнасьць абніжала-бы павагу гаспадарства. Гэтак я разумеў гэную каманду.

Я ўжо разрозьніваў твары людзей, якія да нас падыходзілі. Наперадзе йшоў нейкі высокі мужчына ў цывільнай вопратцы. За ім — з двума паліцыянтамі па бакох — той, каго польскі ўрад абменіваў на мяне: Браніслаў Тарашкевіч. У гэты мамэнт я адчуў ня толькі духовы, але й фізычны кантраст паміж намі. Вязень „капіталістычнага гаспадарства“ меў на сабе прызваіты фільцовы капялюш, добра скроенае асеньняе пальто, беззаганна вычышчаныя боты... Савецкі вязень ішоў у старэцкім, падзертым кажуху на салавецкім бушлаце...

Ён ішоў з нявыразнай усьмешкай на твары, а я, гэтулькі гадоў ня бачыўшы яго, з зацікаўленьнем углядаўся на гэтага чалавека, які, хоць у добрай веры, усё-ж гэтулькі зламаў чалавечых жыцьцяў, кіруючы вочы сваіх зямлякоў на міраж за гранічнымі слупамі...

Цэрэмонія абмену. Аддача чэсьці, паклон капялюшом, сьцісканьне рук, падпісываньне акту