Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вэдра, вярнуўшыся з няволі ў алжырскіх піратаў, сказаў, што найвялікшым шчасьцем, якое можа спазнаць чалавек, ёсьць радасьць ад верненай волі. Гэткае шчасьце спазнаў я 6 верасьня 1933 году. Гавару аб сваей радасьці. Дзякую… Даўлюся словамі… Нешта сьціснула мне горла ад узварушэньня…

Хто ведае, можа варта сем гадоў цярпець мукі ў савецкіх вастрогах, каб пасьля перажыць такую часіну — часіну гэтага найвялікшага шчасьця.

Гэтая часіна ўжо больш не паўторыцца. Яе можна перажыць у жыцьці толькі адзін раз.

∗     ∗

У той жа вечар сядзеў я ўжо ў гасподзе ў Стоўпцах і спажываў мясную вячэру. Еў праўдзівы валовы біфштэкс! 3 цыбуляй! 3 бульбай! 3 белым хлебам! Дык ня дзіва, што пасьля даўгалетняе галадоўкі сьніліся мне ўначы — бальшавікі.

А назаўтрае — спатканьне з прыяцелямі на вагзале ў Вільні…

Цяпер — да новага жыцьця, да новае працы! Кашмар мінуў.

КАНЕЦ.