Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Паедзем зара да радніка польскага пасольства... Вас выменіваюць у Польшчу...

Ад непамернасьці шчасьця дыханьне сьпёрлася ў мяне ў грудзёх. У вачох усё закружылася. Я абапёрся аб сьцяну, каб ня страціць раўнавагі. Нэрвовая сударга сьціснула мяне за горла.

— Вось шкада... — замармытаў я хрыплым голасам.

— Чаго шкада? — зьдзівіўся гепіст.

— Шкада, што ўжо ня здолею прымаць учасьце ў соцыялістычным будаўніцтве...

Гепіст скасурыўся на мяне. Іронія была лішне выразная...

Да граніцы.

Назаўтра ў адкртым аўтамабілі — у кампаніі з савецкім афіцэрам і жаўнерам — ехаў я на вагзал. Мы вырушылі — да граніцы...

А ўсё-ж у вагоне пілнавалі мяне гэтак старанна, як быццам я ехаў не на волю, а назад на Салоўкі, і была небясьпека, што спрабую ўцякаць. Нават у патрэбнае месца я ня мог пайсьці без канвою...

Шпарка імчыцца поезд, а мне здаецца, што ён цягнецца, быццам чарапаха.

Нарэшце — Менск.

Выходзім з вагону.

Да адыходу поезду маем каля дзьвюх гадзін. Мяне вядуць у памяшчэньне чыгункавага ГПУ. Кажуць, што буду бачыцца з маей маткай, якая