Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рык К. В. — з выгнаньня. Апошні мае дачку ў Коўне.

Ізноў пачаліся дагадкі і дапушчэньні адносна нашае будучыні. І ізноў думка аб магчымасьці абмену разьбівалася аб тую акалічнасьць, што В. мае сям’ю ў Коўне.

Што за ліха? Абдумывалі мы нашае палажэньне безьліч разоў і не маглі задзяржацца на нечым пэўным.

Голад нам страшэнна дакучаў. Каб крыху палепшыць нашу ежу, мы з ксяндзом Д. папрасіліся за паслугачоў на калідоры.

Мы насілі з кухні бочкі з абедам для вязьняў, ряздавалі кашу, мылі лесьвіцы, калідор і сутачкі. За гэта даставалі павялічаны „паёк“.

Раптам — праз пару дзён — і Д. з В. перавялі на іншы калідор. І ізноў астаўся я адзін — з зьмяняўшайся ўсьцяж таўпой усё новых уцякачоў.[1]

Неспадзяванкі.

4-га верасьня, калі я быў заняты мыцьцём калідору, адарваў мяне ад работы старшы дазорца. Прыйшоў ён разам з цырульнікам. Пасадзілі мяне на ўслончык і агалілі.

Мяне вельмі зьдзівілі гэтыя захады каля ма-

  1. Нешта праз месяц пасьля павароту ў Польшчу, у канцы кастрычніка, я даведаўся з газэт, што ксяндзы, з якімі я сядзеў разам у Бутырках і снаваў дагадкі аб нашым лёсе, былі выменены ў Літву і туды прыехалі. Значыць, памыляліся тады ў сваіх дагадках.