Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

беспадстаўнымі, мы ў канцы канцоў пачалі думаць, што рыхтуюцца нас абмяняць.

Думку гэту падмацаваў ксёндз Б., кажучы, што мае некаторыя падставы спадзявацца абмену, бо ягоная радня ў Літве стараецца аб гэта.

У Літве?! Гэта зьбіла мяне з панталыку, бо я ня мог спадзявацца, каб Літва абмяняла мяне з Саветамі на арыштаванага камуніста.

Бо калі-б я мог спадзявацца абмену, дык хіба толькі з боку Польшчы, дзе меў калегаў і прыяцеляў. Справа ізноў зацямнілася. Ізноў пачаліся пэсымістычныя дагадкі: аб новай справе, аб пераносе ў іншы лягер і г. д.

Змораны ўсякімі дапушчэньнямі адносна майго будучага лёсу стаяў я ля ваконнае краты, пазіраючы на сухотныя таполі, што расьлі на бутырскім панадворку...

Назаўтрае ксяндзоў перавялі на іншы калідор — сьледчы. Слабы праменьчык надзеі, які на часінку зазьяў, гэтак сама хутка пагас. Значыць — ня можа быць гутаркі аб абмене. Бо-ж ксяндзы, як відаць, былі прывезены ў Маскву дзеля новае справы...

Але чаму-ж мяне тут, ў гэтай камеры, трымаюць ужо другі месяц бяз допытаў, нікуды не высылаючы й не пераносячы?

Мінула некалькі дзён. Ізноў у маей камеры зьявіліся дзьве пастаці, выглядам сваім непадобныя да іншых. Гэта былі: ксёндз В. Д., якога прывезьлі з карнага лягерў ў Сібіры, і 70-гадовы ста-