Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на вуснах геаграфічныя назовы. Здаецца, быццам там ўздзелі на галаву нейкую зялезную шапку. Я некалькі разоў хапаўся за галаву, каб зьняць гэну шапку, і быў зьдзіўлены, калі далоні нашчупывалі замест яе — мае ўласныя валасы... Патрэба сну гэткая вялікая, што гэтага высказаць славамі нельга...“

Ня дзіва, што „вредители“, маючы гэткую шапку на галаве, твораць раманы аб няіснуючых рэчах...

Таварышы з Саловак.

Раз дзьверы камеры расчыніліся, і праз іх увялі тры новыя пастаці, зьнясіленыя, але непадобныя да масы уцекачоў. 3 зацікаўленьнем прыглядаўся я да іх, тым балей, што адзін з іх быў у шэрым салавецкім „бушлаце“ — знаёмай мне вопратцы катаржан. Урэшце я падыйшоў да новапрыбылых і запытаўся ў чалавека ў „бушлаце“:

— Выбачайце, таварыш, ці вы не з салавецкага лягеру?

Аказалася, што гэтак было зацраўды. Зачэплены мной „таварыш“ быў ксёндз А. Ф. Два другія — ксёндз М. Б. і ксёндз В. П. Як я даведаўся, іх вывезьлі з лягеру, як і мяне, неспадзявана, раптоўна, ды з гэткай пасьпешнасьцяй, што П. і Ф. перавезьлі з Салавецкага вострава на аэрапляне, бо параходу ў той дзень ня было. Дык мы супольна ўжо пачалі дашуківацца прычыны перавозу нас у бутырскі вастрог. Дзеля таго, што ўсе дагадкі — пасьля глыбейшае развагі — аказваліся