Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усяго на волі я быў нядоўга. Прыехаў у СССР 17 лістапада 1926 г., а 1 студня 1927 ужо мяне арыштавалі.

Пасьля першага выданьня маіх успамінаў у польскай мове п. з. „Siedem lat w szponach GPU“ часта да мяне зварачваліся з пытаньнем, чаму я нічога ня пішу аб тым, што было да майго арышту, чаму ня пішу аб прычынах і г. д.

Зумысьля я ня пісаў аб гэтым. Скажу чаму: проста было мне сорамна. Сорамна было, што я, ужо не дзяцюк, даў так наіўна, так дурнавата, гэтак бязьмежна недарэчна ашукаць сябе. Я гэтак бяскрытычна верыў тады у савецкі міраж, што нават агентаў ГПУ прыймаў за людзей, якім можна верыць, амаль што не за сваіх прыяцеляў…

Расчараваньне прыйшло надта позна…