Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тварылі раман аб нябылых рэчах. Загіпнатызавалі нас, ці які чорт?! Здавалася нам, што гэтак лепей... Лепей і для нас, і для справы соцыялізму...

Конвэер.

Сустракаючыся з прыбываючымі ўсьцяж у на шу камеру новымі вязьнямі, я даведаўся ад іх аб новых спосабах допытаў у ГПУ. У першыя гады пасьля майго арышту фізычнага прымусу пры допытах ня было. Білі адно толькі на пагранічных пастарунках ГПУ. Цяпер гэта робіцца пры допытах даволі часта — нават у Маскве. Ведама, да кожнага вязьня розны бывае падыход. Адных стараюцца прымусіць да падпісаньня вымаганых паказаньняў біцьцём, другіх — толькі пужаньнем. Часта добрыя вынікі дае спосаб, называны „конвэерам“. Істота яго — у тым, што вязьня пазбаўляюць магчымасьці спаць.

Асобы, якія вядуць допыты, зьмяняюцца па чарзе, а вязень можа часам задрамаць нейкіх 5-10 мінут, калі чарговы мучыцель ягоны крыху прыпозьніўся.

Гэткія допыты трываюць часамі ажно сем дзён і нават даўжэй — у залежнасьці ад нэрвовае сыстэмы вязьня. Калі вязень засынае, мучыцелі абліваюць яго сьцюдзёнай вадой або бразгаюць яму нечым над вухам.

„Думкі каламуцяццца, — казаў мне вязень, якога дапытвалі „конвэерам“ пяць дзён, — забываеш значэньне слоў. Замест імёнаў людзей блутаюцца