Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

але — бяз Сталіна!.. Іншы апавядаў, за што яго пасадзілі ў вастрог. Належаў ён да групы тэрарыстаў. Маніліся зрабіць замах на Сталіна. Дзе, калі, як — гэтыя падробнасьці ня былі абдуманы. Мелі адну зброю: рэвольвар, узяты сілком у нейкага міліцыянта. Як звычайна здараецца, адзін з таварышоў здрадзіў. „Змова“ выкрылася. — За ўвесь час бытнасьці маей у савецкіх вастрогах я ні разу не спаткаў контр-рэвалюцыянера „з праўдзівага здарэньня“. Усе тут гэтак запужаныя, кожная вольная думка гэтак рашуча забіваецца ў зародку, што аб нейкім рэвалюцыйным выступленьні ня можа быць гутаркі. Больш таго, людзі, засуджаныя за запраўдную ці выдуманую віну, замест ненавідзець існуючы лад і сваіх прыгнятацеляў, часамі гавораць: „справядліва гэта... улада ведае, што робіць... я быў слабы, хістаўся... гэткія непатрэбныя мяне аддалі дзеля загартаваньня... дый што значыць адно мае жыцьцё або нават і тысячаў гэткіх як я, раўнуючы да гэтага вялікага будаўніцтва...“ і г. д.

Гэта ўжо запраўдны псіхоз!

Гутарыў я з адным інжынерам, які належаў да пашыранага ад нядаўных часоў тыпу „вредителей“ (шкоднікаў), — аднаго з тых, што самі сябе аплёўваюць і прызнаюцца да нязробленых праступкаў. Хадзіў із кута ў кут па нашай прасторнай камеры і, чухаючы рукой чупрыну, апавядаў:

— Чорт ведае, што мы там наплялі! Проста,