Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гальна — з нейкай работніцкай дэлегацыяй на нейкія савецкія ўрачыстасьці. Дэлегацыю, ясна-ж, прымалі вельмі добра. Тэта яму спадабалася. Калі іншыя паехалі назад, ён астаўся. Прыхадзень з Захаду, не асвоены з савецкім рэжымам, ён пачаў лішне голасна выказываць свае крытычныя ўвагі. Дык папаў у вастрог і цяпер, ляжучы побач са мной на нарах, выклінаў камунізм і камуністаў, чакаючы на далейшы свой лёс. Спаткаўся я і з дэзэртырам з польскага войска — з аднаго з падвіленскіх палкоў; той так сама шкадаваў свайго кроку.

Спозьненыя жалі!

Усе яны тутака — непатрэбныя. Тыя, хто бачыў жыцьцё ў „буржуазных“ краінах, тыя, што могуць параўноўваць тамтэйшае жыцьцё з жыцьцём краю „пабедных пяцігодак“, лічацца элемэнтам няпэўным. Там, на Захадзе, яны патрэбны, каб шырыць фэрмэнт, дык там іх падтрымліваюць грашыма. Тут, у СССР, лёгка стаюцца „контр-рэвалюцыянерамі“. Толькі ўласная моладзь, моладзь узросшая пасьля рэвалюцыі, моладзь, якая ня можа сабе ўявіць, што недзе можна купляць хлеба колькі хочаш, бяз картак і чаргі — толькі гэткая моладзь мае цану ў „соцыялістычным гаспадарстве“.

Аднак-жа і сярод гэткае моладзі пашыраецца фэрмэнт. Папытаўся я раз у аднаго маладога чалавека, нездаволенага існуючым палажэньнем, які лад здаецца яму лепшым? Адказаў, што савецкі,