Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Згодна э лёзунгам; „общественное питание есть путь к социализму“, ніхто сябе асобна стравы не гатуе, дый, папраўдзе, няма чаго гатаваць! На гэта ёсьць агульныя кухні. А гэныя кухні выдаюць на абед міску салёнае поліўкі ды часамі саленую рыбу.

Дык ссыльныя лепш хочуць жыць у вастрозе, у канцэнтрацыйным лягеры, дзе работа лягчэйшая і порцыя хлеба сталая, чым на гэткай „волі“. Ад такога жыцьця масова ўцякаюць. Неяк пашэнціла ім дабрацца да Масквы — ці то пехатой, ці „зайцам“ — у таварных вагонах; але ў Маскве на вагзале рупнае вока агентаў ГПУ выкрыла іх і аддала ў рукі сьледчых уладаў. За ўцёкі чакала іх кара трох гадоў у канцэнтрацыйным лягеры.

У Бутырках я бачыў многа гэткіх зьнясіленых сялян — пераважна ўкраінскіх, бо Украіна дае найвялікшы процант ссыльных пасяленцаў у паўночных тундрах. Бачыў, як яны, пасьля галадухі прагавіта глыталі вастрожны „паёк“ хлеба (400 гр.) і, ня могучы заспакоіць ім — пасьля даўгага „по сту“ — пачуцьця голаду, вышуківалі ў ваколіцах „парашы“ лупіны ад гуркоў ды іншыя адпадкі, выкіданыя тымі, хто атрымліваў ежу ад сваіх з места.

Вастрожныя таварышы тут часта зьмяняліся. Бадай што-тыдзень, звычайна ўначы, дзьверы камеры з трэскам расчыняліся, і надзірацелі выклікалі вязьняў, празначаных на этап. У агульнай цішыні чулася чытанае прозьвішча, і ўласьнік яго